RU BY EN

Печатные платы
Нашыя канструктары ў кароткі час выканаюць праектаванне друкаванай платы любой складанасці па Вашым тэхнічным заданні. Пасля выканання працы па праектаванню Замоўца атрымлівае гатовую да перадачы ў вытворчасць друкаваную плату ў электронным выглядзе. Мы гарантуем адпаведнасць спраектаванай друкаванай платы патрабаванням тэхнічнага задання. Па жаданні Замоўцы мы вырабляем эксперыментальныя ўзоры друкаваных платаў.
Прымаем дадзеныя да вырабу ДП у фарматах:
  •  PCAD 2000-2006
  •  PCAD 4.5/8.5/8.7
  •  ORCAD
  •  GERBER
  •  CAM 350 і інш.

Каб зрабіць замову альбо даведацца актуальныя кошты вырабу друкаваных плат адпраўце Ваш праект і заполненны  бланк замовы  па адрасе  bogdashich@mail.ru  ці па факсе 280-49-55 

Ваш запыт будзе апрацаваны на працягу працоўнага дня. 
Мы ажыццяўляем поўную тэхнічную падтрымку і гатовыя аператыўна пракансультаваць па любых пытаннях адносна друкаваных плат.  
Тэрміны вырабу адна- і двухбаковых друкаваных платаў:
1. Стандартны тэрмін вырабу 2-3 тыдні. 
2. Тэрміновы выраб – ад 2 працоўных дзён. 
Тэрміны шматслойных друкаваных платаў:
1. Стандартны тэрмін вырабу 3-4 тыдні. 
2. Тэрміновы выраб – 2-2,5 тыдні.

Тэхнічныя магчымасці вытворчасці

Максімальны памер нарыхтоўкі300*400мм
Мінімальная шырыня правадніка0,1мм
Мінімальны зазор праводзячага малюнка0,1мм
Мінімальны дыяметр пераходнай адтуліны0,3мм
Колькасць слаёўда 24
Віды апрацоўкіфрэзераваннне, скрайбаванне, штампоўка
Матэрыялы да вытворчасці друкаваных платаў FR1, FR4, Rogers, Флан, ФАФ поліамід, лаўсан і іншыя
Колер масачнага пакрыцця і маркіроўкі зялёны, чорны, чырвоны, белы, жоўты
Выраб платаў нестандартнага выканання
100 % аптычны кантроль
Электракантроль для шматслойных платаў

Выраб друкаваных платаў усіх тыпаў:

- Гнуткія і камбінаваныя платы. 
- Платы з "глухімі" і схаванымі перадоднымі адтулінамі. 
- ЗВЧ платы. 
- Платы на алюмініевых падложках. 

Разнастайныя віды канчатковых пакрыццяў друкаваных платаў:

- Гарачае лужэнне (HASL). 
- Імерсійнае золата. 
- Імерсійнае волава. 
- Ni-B. 
- Хімічны нікель. 

Сертыфікат якасці ISO 9001.
Выраб друкаваных платаў з ваеннай прыёмкай. На кожную партыю платаў выдаецца сертыфікат якасці.
Бездакорная якасць працы пацверджаная сертыфікатам якасці ISO 9001.


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.