У гадзіннікаў "Луч" няма канкурэнтаў у сегменце механічных і аўтамеханічных гадзіннікаў. Большасць механічных мадэляў суцэльна вырабляецца на Мінскім гадзіннікавым заводзе, маюць выбітныя тэхнічныя характарыстыкі, а механізмы вытрымалі шматгадовую гісторыю і з'яўляюцца ўзорнымі па ўсім свеце. У сегменце кварцавых гадзіннікаў ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" супрацоўнічае з сусветнавядомымі вытворцамі механізмаў (Miyota), рознічныя кошты на кварц вагаюцца ў дыяпазоне ад 40 да 250 рублёў. Актуальны мадэльны шэраг Вы можаце ўбачыць у каталозе, там жа Вы знойдзеце апісанні і тэхнічныя характарыстыкі.
Завод і склад гатовай прадукцыі знаходзіцца ў цэнтры Мінска, таксама на заводзе ёсць сваё паштовае аддзяленне і дамовы з сучаснымі службамі дастаўкі, што дазваляе выключыць Вашыя выдаткі на склад і лагістыку. Спецыялісты завода могуць якасна і аператыўна здзейсніць адборку тавара, гатовыя дапамагчы ў пытаннях асартыменту, улічыць асаблівасці кожнага гандлёвага аб'екта і сумесна выканаць разумнае размеркаванне тавару па крамах.
Уласная рознічная сетка, што стварылася за апошнія гады, дае сталы прырост аб'ёмаў продажу, пакупнікі бачаць прадукт і праяўляюць неверагодную цікавасць.
Сучасны мадэльны шэраг адпавядае сусветным трэндам, высокая якасць дасягаецца працай ў сістэме міжнародных стандартаў ISO 9001 2015. Шырокая лінейка механічных і кварцавых жаночых, мужчынскіх, дзіцячых мадэляў з разнастайнымі варыянтамі матэрыялаў корпусаў і раменьчыкаў.
Гнуткія ўмовы пастаўкі і аплаты: індывідуальны падыход да кожнага партнёра. Акрамя продажу з перадаплатай мы прапануем шматлікія варыянты адтэрмінаваных плацяжоў, магчымасць замены асартыменту, абслугоўванне пасля продажу, забеспячэнне візуальнымі матэрыяламі, навучанне для персаналу.
Нашая мэта – зрабіь Ваш бізнес паспяховым.
"МГЗ" мае добра развітыя інструменты SMM і вядзе актыўную працу, накіраваную на павышэнне лаяльнасці да брэнда. Адпаведна, партнёрства дае Вам новыя магчымасці ў сферы маркетынгў і пазнавальнасці Вашых гандлёвых брэндаў.
Пашыранае сервіснае і гарантыйнае абслугоўванне."Мінскі гадзіннікавы завод" выконвае абслугоўванне гадзіннікаў ва ўласным серфісным цэнтры, што прадугледжвае выключэнне канфліктаў з пакупнікамі праз брак ці хібу.
Разам з прадукцыей "Луч" Вы атрымаеце сучаснае дэманстацыйнае абсталяванне і ўпакоўку, адпаведную ўсім найноўшым патрабаванням.
Мененджары кампаніі здзяйсняюць паўнавартасную падтрымку сваіх кліентаў ад падпісання дамовы да кансультацыі ў пытаннях выкладкі і продажу канчатковаму спажыўцу.