Новая калекцыя будзільнікаў “Каляды”.
Спецыяльна да калядных і навагодніх святаў мы выпусцілі новую калекцыю будзільнікаў. 2 мадэлі – блакітнага і чырвонага колеру стануць выдатнымі падарункамі для вас і вашых блізкіх. Каляда – славянскае народнае святкаванне Раства, чые неверагодныя традыцыі і абрады сталі натхненнем для калекцыі. У аснову дызайну ляглі выявы галоўных атрыбутаў свята. Аўтар ілюстрацый – студэнт БДУ Дземешка Кірыл.