Трэці выпуск механічнага гадзінніка з адной стрэлкай, які паспеў стаць легендай брэнда «ЛУЧ». «Аднастрэлачнік 3.0» - удасканаленая калекцыя. Мы прыслухаліся да пажаданняў кліентаў і прадставілі 15 новых арыгінальных мадэляў.
За якасную працу гадзінніка адказвае механізм 1801.1H на 15 рубінавых камянях, у корпусе з нержавеючай сталі ўстаноўлена купалападобнае мінеральнае шкло. У калекцыі прадстаўлены гадзіннікі розных стыляў: ад Casual і Suit мадэляў, якія ідэальна дапоўняць дзелавы або паўсядзённы вобраз, да Metal і Special напрамкаў, створаных, каб падкрэсліць вашу індывідуальнасць.
Вызначыць час па аднастрэлачнаму гадзінніку вельмі проста: на шкалу цыферблата нанесеныя дзяленні трох памераў. Доўгія адказваюць за гадзіны (ад 1 да 12). Сярэднія дзяленні паказваюць палову гадзіны, гэта значыць адзін індэкс - 30 хвілін. За хвіліны адказваюць маленькія дзялення, буйнейшыя - гэта 10 хвілін, самы маленькі індэкс - 5 хвілін.