Пяць арыгінальных мадэляў на любы густ. Лаканічныя, брутальныя, практычныя, стыльныя і надзейныя гадзіннікі, якія ідэальна дапоўняць вобраз сучаснага мужчыны. Кожная мадэль калекцыі мае свае асаблівасці, але аб'ядноўвае іх адно - надзейнасць і дакладнасць ходу.
У гадзінніках усталяваны механізм Луч-1801.1. Корпус з латуні, цыферблат з арыгінальным дызайнам закрыты мінеральным шклом з антыблікавым пакрыццём.
Стрэлкі з люмінафорным пакрыццём дапамогуць даведацца час нават у дрэнна асветленым памяшканні. Рамяні прадстаўлены ў некалькіх відах: натуральная скура, металічны бранзалет, тэкстыльны раменьчык.