Працэдура звароту і абмену тавару
Нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгламентуюць парадак абмену і вяртання тавару ў Рэспубліцы Беларусь распаўсюджваюцца як на прадаўца, так і на пакупніка:
Да такіх дакументаў адносіцца:
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З “Аб абароне правоў спажыўцоў”, у рэдакцыі ад 13 чэрвеня 2018 г. № 111-З.
ПАСТАНОВА САВЕТУ МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, у рэдакцыі ад 10 траўня 2019 г. № 287.
У адпаведнасці з указанымі дакументамі, гадзіннікавая прадукцыя належнай якасці абмену і вяртанню не падлягае.
Па пытанні гарантыйнага ці паслягарантыйнага абслугоўвання гадзіннікавай прадукцыі, якая набывалася ў інтэрнэт-краме ці ў фірмовай гандлёвай сетцы крамаў “ЛУЧ”, вы можаце:
1. Звярнуцца па адрасе набыцця тавара, з адпаведнай заявай.
2. Звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры ОАО “Мінскага гадзіннікавага заводу” па адрасах:
г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 95; г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 18.
3. Накіраваць гадзіннік сродкамі паштовага адпраўлення, па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 95 ОАО “Мінскі гадзіннікавы завод”, “АТК рамонт”. К паштоваму адпраўленню неабходна прыкласці заяву з апісаннем дэфекту, пашпарт выраба.
Пры ўзнікненні пытанняў, мэнэджары інтэрнэт-крамы акажуць вам кансультацыю.
Кантакты для сувязі: +375 (29) 272 51 56 (МТС), +375 (29) 315 75 26 (А1), shop@luch.by.
Працоўны час з 10.00 да 19.00 штодзённа.
У адпаведнасці з п.11 арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2002 № 90-3 “Аб абароне правоў спажыўца” спажывец мае права прыняць удзел ў правядзенні праверкі якасці тавару. Пры наяўнасці жадання прыняць удзел у праверцы якасці тавару паведаміце аб сваім намеры ў заяве, мы ўзгаднім дату і час.