Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў «Добрыя малюнкi» - гэта асаблівая дзіцячая калекцыя, якая не толькі прыгожая, але і мае глыбокі сэнс. Яна створана ў супрацоўніцтве з арганізацыяй SOS-Дзіцячыя вескі ў Беларусі. Асновай для дызайну лімітаванай калекцыі паслужылі малюнкі, створаныя дзецьмі з гэтай арганізацыі.
Набываючы іх, вы не толькі атрымліваеце ўнікальны гадзіннік, але і здзяйсняеце добры ўчынак - частка выручаных сродкаў ад продажу будзе накіравана ў фонд дапамогі арганізацыяй SOS-Дзіцячыя вескі ў Беларусі.