«Спадарожнік-1» – першы штучны спадарожнік Зямлі ў гісторыі чалавецтва, які запусцілі ў Савецкім Саюзе 4 кастрычніка 1957 года. Яго кодавае абазначэнне – «ПС-1». Палёт «ПС-1» працягваўся 90 дзён, на працягу якіх ён зрабіў 1440 віткоў вакол нашай планеты. Запуск спадарожніка наглядна паказаў людзям, што неба не цвёрдае і што палёт у космас увогуле магчымы.
«Спадарожнік ПС-1» – новая лімітаваная калекцыя гадзіннікаў «Луч», якая прысвечана 65-годдзю з дня запуска першага спадарожніка Зямлі. У калекцыі прадстаўлены 2 унісекс мадэлі: адна з цыферблатам чорнага колеру і раменьчыкам з натуральнай скуры, другая – з цыферблатам сіняга колеру і бранзалетам з нержавеючай сталі (міланскае пляценне).
Корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло – мінеральнае, механізм – кварцавы. Некаторыя элементы на цыферблат і шкло нанесеныя срэбрам. Кожная мадэль мае свой унікальны нумар, які выгравіраваны на заднім вечку.