RU BY EN

ГалоўнаяПра заводНавiныНовая лімітаваная калекцыя «Спадарожнік ПС-1» ужо ў продажу!

Новая лімітаваная калекцыя «Спадарожнік ПС-1» ужо ў продажу!

Sputnik_1690Х600_BEL_bez_knopki.jpg

«Спадарожнік-1» – першы штучны спадарожнік Зямлі ў гісторыі чалавецтва, які запусцілі ў Савецкім Саюзе 4 кастрычніка 1957 года. Яго кодавае абазначэнне – «ПС-1». Палёт «ПС-1» працягваўся 90 дзён, на працягу якіх ён зрабіў 1440 віткоў вакол нашай планеты. Запуск спадарожніка наглядна паказаў людзям, што неба не цвёрдае і што палёт у космас увогуле магчымы.

«Спадарожнік ПС-1»новая лімітаваная калекцыя гадзіннікаў «Луч», якая прысвечана 65-годдзю з дня запуска першага спадарожніка Зямлі. У калекцыі прадстаўлены 2 унісекс  мадэлі: адна з цыферблатам чорнага колеру і раменьчыкам з натуральнай скуры, другая – з цыферблатам сіняга колеру  і бранзалетам  з нержавеючай сталі (міланскае пляценне).

Корпус  выраблены з нержавеючай сталі, шкло – мінеральнае,  механізм – кварцавы. Некаторыя элементы на цыферблат і шкло нанесеныя срэбрам. Кожная мадэль мае свой унікальны нумар, які выгравіраваны на заднім вечку.   


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.