
У Дзень нараджэння першых гадзіннікаў Мінскага гадзіннікавага завода мы вырашылі парадаваць вас прыемнымі зніжкамі! З 14 па 16 снежня 2022г. ва ўсіх крамах сеткі і ў інтэрнэт-краме luch.by мы дарым зніжкі 10% на ўсе наручныя гадзіннікі без выключэнняў!
Выдатны час для таго, каб купіць тое, аб чым вы даўно марылі!
* Зніжкі не распаўсюджваюцца на катэгорыі тавараў: будзільнікі, рамяні, спражкі, бранзалеты для гадзіннікаў, “сэты”, бранзалеты-каффы, упрыгожванні “Поўнач”, скураныя вырабы, настольныя гадзіннікі.
* Зніжкі не прадастаўляюцца на тавары, якія набываюцца па картах растэрміноўкі: “Халва”, “Карта пакупак”, “Моцная карта”, “Карта FUN», а таксама не сумуецца са зніжкамі па другіх рэкламных акцыях.
Дарэчы, першыя жаночыя гадзіннікі ў СССР, якія сышлі з канвееру Мінскага гадзіннікавага завода, зваліся “Зара”. Механізм гадзіннікаў складаўся з 80 дэталяў і 25 вузлоў. Многія памеры дэталяў не прывышалі 1 мм.
Менавіта з гэтых гадзіннікаў пачаўся вялікі шлях завода “Луч” і праз 67 гадоў мы пашырылі наш мадэльны шэраг, выпусціўшы больш 90 калекцый і 1000 мадэляў гадзіннікаў, уключаючы будзільнікі, упрыгожванні і скураныя вырабы.