RU BY EN

ГалоўнаяПра заводНавiныСтарт папярэдняй замовы на новую лімітаваную калекцыю «Мова» – серыя «Пімен Панчанка»

Старт папярэдняй замовы на новую лімітаваную калекцыю «Мова» – серыя «Пімен Панчанка»

У гэтым годзе спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, і гэта нагода як нельга лепш падыходзіць для таго, каб адзначыць яго гадзіннікамі лімітаванай калекцыі «Мова». За аснову дызайну мы ўзялі першы зборнік вершаўПімена Панчанкі – «Упэўненасць» 1938 года, дзе паэт усхваляе хараство і багацце роднай зямлі.

Вільгацяабаронены сталёвы корпус гадзіннікаў, нагадвае форму корпуса з эпохі маладосці паэта. На цыферблаце – назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку – урывак верша «Родная мова». У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035. Памер корпуса – 35х40, 6 мм –будзе зручны як хлопцам, так і дзяўчатам.

У лімітаванай калекцыі 2 мадэлі па 150 асобнікаў.

Каб ажыццявіць папярэднюю замову, трэба набыць сертыфікат у любой рознічнай краме «Луч» або ажыццявіць яго ў нашай інтэрнэт-краме.

сайт.png

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.