Вільгацяабаронены сталёвы корпус гадзіннікаў, нагадвае форму корпуса з эпохі маладосці паэта. На цыферблаце – назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку – урывак верша «Родная мова». У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035. Памер корпуса – 35х40, 6 мм –будзе зручны як хлопцам, так і дзяўчатам.
У лімітаванай калекцыі 2 мадэлі па 150 асобнікаў.
Каб ажыццявіць папярэднюю замову, трэба набыць сертыфікат у любой рознічнай краме «Луч» або ажыццявіць яго ў нашай інтэрнэт-краме.
