RU BY EN

Дастаўка кур'ерам

Цяпер жыхарам Мінска даступна опцыя дастаўкі гадзіннiкаў да дому. На выбар кур’ер можа прывезці да 3 мадэляў гадзіннiкаў. Гэта значыць, што зрабiць пакупку стане не толькі прасцей, але і зручней - вам не прыйдзецца марнаваць час на паездку ў краму: здзейсніць свой выбар вы зможаце дома ў камфортнай і ўтульнай абстаноўцы.

Актуальную наяўнасць мадэляў можна ўдакладніць па тэлефоне інтэрнэт-крамы +375 (29) 272-51-56.

Замова кур’ера

Вы можаце выбраць да 3 мадэляў гадзіннiкаў, якія прывязе наш кур’ер дзеля таго, каб вы маглі зрабіць свой выбар. Для замовы кур’ера звяжыцеся з намі па тэлефоне інтэрнэт-крамы +375 (29) 272-51-56 і назавіце шыфры, гадзiннiкаў, якія вас зацікавілi.

Час прыняцця заказаў (штодня, без выхадных): 10:00 - 15:00 (дастаўка ў гэты ж дзень) альбо з 15:00 - 21:00 (дастаўка на наступны дзень).

Вы таксама можаце выбраць гадзіннікi, аплаціць іх анлайн на luch.by і выбраць опцыю бескантактавай дастаўкі - наш кур’ер звяжацца з вамі і вы паведамiце, дзе менавіта пакінуць ваш заказ.

Кошт і час дастаўкі

Дастаўка кур'ерам ажыццяўляецца бясплатна. Нават у тым выпадку, калі вы замовілі некалькі мадэляў гадзіннiкаў, але так і не выбралi нi адзiн з іх, вам не трэба будзе плаціць за дастаўку.

Дастаўка кур'ерам ажыццяўляецца па г. Мінску штодня, без выходных, з 10:00 да 21:00 у зручны для вас час.


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.