RU BY EN

ГалоўнаяПра заводБлогЯк вызначаць час па гадзінніках з адной стрэлкай?

Як вызначаць час па гадзінніках з адной стрэлкай?

Адна з " іскрынак" Мінскага гадзіннікавага завода - аднастрэлкавыя гадзіннікі.

У нас багатая палітра калекцый аднастрэлкавых: Аднастрэлкачнік, Вялікі аднастрэлкачнік, Аднастрэлкачнік жаночы

Некаторыя лічаць, што гэта наша вынаходніцтва. Але гісторыя пачалася значна раней. Прататыпам аднастрэлачніка стаў сонечны гадзіннік ХIV ст да н.э. – вынаходства старажытных егіпцян. У той час людзі па-філасофску ставіліся да часу і не мелі патрэбы ў дакладнасці. Зараз аднастрэлачнік ідэальна падыдзе тым, хто дэманструе свабоду ў часе і дыктуе яму свае правілы. Калі вы такі чалавек, то вось вам чэк-ліст, як вызначыць час па аднастрэлачніках:

1) Гадзіны вызначаюцца пры дапамозе лічбаў на цыферблаце (самы буйны элемент)

2) Хвіліны – пры дапамозе дзяленняў паміж лічбамі. Адно маленькае дзяленне роўна 5 хвілінам, а вялікая - 10 хвілінам. Тлусты падзел паміж лічбамі – 30 хвілін, г.зн. паўгадзіны.

3) Секунды вызначыць па аднастрэлачнікам практычна немагчыма.

Захоўвайце карцінку, каб не згубіць:

Frame 2 (4).png

Аднастрэлачнік – бэстсэлер продажаў Мінскага гадзіннікавага завода. Гадзіннікі папулярныя не толькі сярод беларусаў, але і турыстаў, якія наведваюць Беларусь. І гэта адзін з лепшых сувеніраў, які можна падарыць сябрам з іншых краін.


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.