Вы напэўна чулі пра новую мадэль гадзіннікаў «Vinyl» з лімітаванай калекцыі «MUSTART-2021». Але ці ведаеце вы, чаму менавіта вініл стаў галоўнай «іскрынкай» новай мадэлі? Расказваем па-парадку.
Што такое «MUSTART»? Гэта штогадовы конкурс на лепшы дызайн гадзіннікаў. Любы жадаючы (і вы не выключэнне) можа паўдзельнічаць у ім. У 2021 годзе перамог Дзяніс Шарамецьеў.
Хто ён? Дызайнер і меламан. Дома мае вялікую калекцыю вінілавых пласцінак і гадзіннікаў. Калі аб'явілі аб прыёме заявак на конкурс «MUSTART-2021», дызайнер яшчэ не ведаў, які гадзіннік хацеў бы стварыць. Але ўсё здарылася само сабой: яго погляд упаў на паліцу з вінілавымі пласцінкамі. Дзяніс стварыў праект, адправіў яго на конкурс і перамог.
Далей справа была за Мінскім гадзіньнікавым заводам. Мы пачалі ажыццяўляць ідэю. Тое, як мы гэта рабілі, вы можаце паглядзець у відэа:
Цыферблат гадзіннікаў «Vinyl» імітуе грампласцінку, а гадзіннікавая стрэлка – танарм, дзякуючы якому прайграваецца музыка. Скрынка зробленая ў выглядзе прайгравальніка, а на вокладцы – павялічаная ў 1000 разоў іголка танарма. Толькі адна скрынка – цэлы твор мастацтва. Што ўжо гаварыць, калі ў ёй ляжыць гадзіннік ў выглядзе маленькай вінілавай пласцінкі.
У камплекце 3 раменьчыка: бранзалет, выкананы ў стылі міланскага пляцення, скураны і сіліконавы.
Калекцыя лімітаваная – усяго 250 асобнікаў. У кожнай мадэлі свой асабісты нумар.
Мы паказалі новую мадэль шырокай публіцы 9 верасня ў флагманскай краме «Луч» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 18). І гэта быў незвычайны вечар.
Не проста прэзентацыя гадзіннікаў, а цэлая вінілавая вечарына, дзе гучала музыка выключна з аналагавых гукавых носьбітаў. Спецыяльны госць Play Vinyl (playvinyl.by) распавёў пра ўзнікненне вінілавай пласцінкі і чаму яна цяпер папулярная. Дарэчы, чаму? Мы, людзі, ужо настолькі перанасычаны сучаснымі тэхналогіямі, што зноў сталі думаць пра «вечнае»: фатаграфуем на плёнку, глядзім дыяфільмы і слухаем музыку з вінілавага прайгравальніка. Для нас гэта ўсё стала такім сапраўдным.
Але вернемся да ролі гадзіннікаў «Vinyl» на прэзентацыі. Дызайнер Дзяніс Шарамецьеў прадставіў сумесную працу з Мінскім гадзіньнікавым заводам публіцы і атрымаў у падарунак гадзіннікі новай мадэлі нумар 00 з аўтографам ад першага намесніка дырэктара Азата Маргаряна.
Яшчэ адна навіна з прэзентацыі: зусім хутка мы пачнем прымаць заяўкі на «MUSTART-2022». Гэтай інфармацыяй падзяліўся арт-дырэктар Мінскага гадзіннікавага завода Іван Краўчэня. І распавёў, што мы плануем на 2022 год. Але пра гэта ў нашых наступных матэрыялах.
Вядучым вечара быў Андрэй Бонд, які правёў розыгрыш гадзіннікаў у конкурсе «Адгадай мелодыю», дзе адзін з гасцей стаў шчаслівым уладальнікам новых «вінілаў».
Продаж гадзінніка «Vinyl» стартаваў 10 верасня. Але з 26 жніўня можна было набыць гадзіны па замове як у фірмовы крамах «Луч», так і ў інтэрнэт-краме.
Больш за палову гадзіннікаў з лімітаванай калекцыі мы рэалізавалі яшчэ да афіцыйнага выхаду. Таму, калі вам вельмі хочацца набыць «Vinyl», але вы сумняваецеся, не сумнявайцеся – гадзіннікаў засталося зусім няшмат. Паспейце стаць іх шчаслівым уладальнікам.