RU BY EN

ГалоўнаяКалекцыіКалекцыя Мова 2026

Калекцыя Мова 2026

«МОВА»

Лімітаваная калекцыя, створаная ў гонар двух яркіх постацей беларускай культуры: Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Гадзіннікі з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль нагадвае пра сілу беларускага слова.

Калекцыя створана пры ўдзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што падкрэслівае яе культурную дакладнасць і павагу да літаратурнай спадчыны.

Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі. Гадзіннікі створаны як стыльны аксэсуар з глыбокім культурным напаўненнем, што заўсёды будзе актуальны.

  • Дзве мадэлі – мужчынская і жаночая.
  • Два погляды, два галасы, адзін рытм беларускага народа.

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

Стрыманая, інтэлектуальная, як яго вершы. Дакладнасць формы, гармонія думкі і руху.

Яго творчасць – спалучэнне яснасці думкі і музычнасці слова, традыцыі і мадэрну. Ён здолеў паказаць, што мова можа быць не толькі мовай «тутэйшых», але і мовай літаратуры, мастацтва, духоўнай вышыні.

АЛАІЗА ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКА)

Светлая, лірычная, поўная паэтычнай сілы і пяшчоты. Яе слова – голас спагады і міласэрнасці, веры ў тое, што культура – гэта шлях да свабоды.

Цётка адкрыла новае вымярэнне беларускай літаратуры – жаночае, грамадзянскае, адухоўленае. Яе творы гучалі як маніфест веры ў будучыню беларускага народа.


АСНАШЧЭННЕ

Кожны гадзіннік камплектуецца двума папружкамі:

  1. Светлая з вышыўкай, што адсылае да традыцыйнага дэкаратыўнага мастацтва.
  2. Цёмная з цісненнем – больш стрыманая і ўніверсальная.

Гэта дазваляе змяняць характар аксэсуара ў залежнасці ад настрою.

Тэхнічныя характарыстыкі:

  • Механізм «Луч» 1801
  • Корпус з нержавеючай сталі
  • Сапфіравае шкло
  • Абмежаваны выпуск – 400 асобнікаў (па 200 кожнай мадэлі)

«Мова» – гадзіннікі, у якіх час гаворыць па-беларуску.

Нагадванне пра карані, культуру і ўнутраную волю. Пра час, у якім кожнае слова мае сэнс.

Каму падыдзе?

  • Тым, хто хоча падкрэсліць сваю сувязь з беларускай культурай.
  • Тым, хто выбірае якасны, стыльны і надзейны аксэсуар.
  • Тым, хто шукае арыгінальны падарунак з сэнсам.
Паказаць яшчэ
Часы калекцыі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.