“Мова” – новая лімітаваная калекцыя, якая прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы і натхнённая беларускімі пісьменнікамі – Янка Брыль, Максім Танк, і Пятрусь Броўка. Кожны з іх на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы. Асабліва буква “ў” (нескладовае), індывідуальны стыль напісання якой вылучае гэтую тройцу сярод другіх дзеячоў беларускай культуры.
У рамках калекцыі 3 унісэкс мадэлі гадзіннікаў, кожная з іх выпушчана ў колькасці 70 экзэмпляраў. Гадзіннікі працуюць на легендарным механізме 1801.1, корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло – мінеральнае. Раменьчык выраблены з натуральнай скуры з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.