RU BY EN

ГалоўнаяКалекцыіКалекцыя Асоба

Калекцыя Асоба

Гадзіннік па матывах дываноў Алены Кіш - першы ў лімітаванай калекцыі «Асоба» Мінскага гадзіннікавага завода «Луч». Творчасць мастачкі, ледзь не страчанае назаўжды, але цудоўным чынам адчыненае і захаванае для нашчадкаў, кранае за душу і адклікаецца чымсьці далёкім і няўлоўна родным з дзяцінства.

Дзіўныя львы і птушкі, густыя пальмавыя зараслі - уяўленне Алены Кіш блукала недзе невымерна вышэй яе звычайнага свету. Мастачка-самавучка, яна хадзіла па вёсках і малявала на заказ дываны «маляванкі», якія ўпрыгожвалі сцены вясковых дамоў і маментальна станавіліся эталонам прыгожага.

Корпус гадзіннiка выраблены з латуні і пакрыты ўстойлівым да драпін ды iзносу чорным хромам. На заднім вечку размешчана гравіроўка - кветкі з абрамлення дываноў Алены Кіш, у цэнтры якіх размешчаны: лагатып «Луч», назва калекцыі («Асоба»), імя мастачкі, надпіс «Лiмiтаваная мадэль» і парадкавы нумар гадзіннiка. Сэрца гадзіннiка: механізм 1801.1 на 15 рубiнавых камянях, з супрацьударнай прыладай восі балансу. На цыферблаце прадстаўлены фрагмент дывана Алены Кіш «Рай»: экзатычныя жывёлы, намаляваныя ў стылі наіўнага мастацтва - леў, дзіўны алень і птушка, якiя застылі ў пальмавых зарасніках. Стрэлкі: гадзінная і хвілінная, чорнага колеру.

Калекцыя лімітаваная: усяго дадзенай мадэлі выпушчана 200 штук.

Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.