Асоба. Уладзімір Мулявін. Лімітаваная калекцыя да 85-годдзя знакамітага «Песняра»
Уладзімір Мулявін – легенда беларускай сцэны, кампазітар, заснавальнік ансамбля «Песняры», асоба, якая здолела злучыць народную традыцыю з сучасным гучаннем. Для Беларусі яго імя стала сімвалам эпохі, а яго творчасць – часткай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Калекцыя «Асоба» была створана як знак павагі і ўдзячнасці чалавеку, які змяніў успрыманне беларускай культуры, надаў ёй сучасны голас і зрабіў пазнавальнай далёка за межамі краіны. Гэта спроба захаваць памяць пра асобу, чый уплыў адчуваецца і сёння.
Яго шлях – гэта вечны пошук, смеласць і вернасць самому сабе. Прыехаўшы ў Беларусь маладым музыкантам, Мулявін знайшоў тут сваю сапраўдную радзіму і стварыў спадчыну, якая і сёння гучыць у песнях і памяці пакаленняў.
Тэхнічныя характарыстыкі гадзінніка
Гадзіннік выкананы ў глянцавам корпусе з нержавеючай сталі. На пярэдняй частцы корпуса размешчана фрэзероўка ў выглядзе грыфа гітары, а бакавыя грані ўпрыгожаны лазернай гравіроўкай арнаменту. Выпуклае сапфіравае шкло з унутраным антыблікавым пакрыццём забяспечвае добрую абарону ад драпін.
Цыферблат шматузроўневы, паўматавы, выкананы ў залатых адценнях. Цэнтральную кампазіцыю фарміруе рэльефны матыў гітары, так спалучэнне глянцавых і матавых элементаў стварае глыбіню і выразнасць вобразу. Круглыя гадзінныя індэксы і срэбрыстыя стрэлкі падкрэсліваюць акуратнасць і мінімалістычнасць дызайну.
Швейцарскі кварцавы механізм Ronda 513 забяспечвае дакладнасць і надзейнасць. Сапфіравае шкло з антыблікавым пакрыццём, корпус з нержавеючай сталі, воданепранікальнасць 5 BAR і скураная папружка падкрэсліваюць статус і практычнасць мадэлі.
Унікальныя элементы дызайну
Задняя крышка выканана з нержавеючай сталі. Яе ўпрыгожвае рэльефная чеканка партрэта Ўладзіміра Мулявіна і знакавы тэкст: «Песняры – это образ мысли. Жизни. Мышления». Кожны гадзіннік мае індывідуальную нумарацыю, што падкрэслівае лімітаваны характар калекцыі і яе калекцыйную каштоўнасць.
Лімітаваны выпуск — 300 асобнікаў.
Кожны асобнік ў вытанчанай драўлянай скрынцы. Натуральнае дрэва прыемна трымаць у руках, а мяккая падкладка клапоціцца пра бяспеку і захаванасць вашаго гадзінніка.
Філосафія калекцыі
«Асоба» – калекцыя пра тых, хто пакідае след. Пра музыку, якая гучыць праз час. Пра вырабы, якія захоўваюць памяць.
