RU BY EN

ГалоўнаяКалекцыіКалекцыя Асоба. Васіль Быкаў

Калекцыя Асоба. Васіль Быкаў

Брэнд «Луч» з гонарам прадстаўляе новую калекцыю гадзіннікаў «Асоба. Васіль Быкаў», прысвечаную 101-годдзю з дня нараджэння легендарнага пісьменніка, народнага класіка Беларусі і дзеяча XX стагоддзя.

Гэта калекцыя – даніна павагі творчай спадчыне Васіля Быкава і яго глыбокаму гуманізму. Праз свае творы ён раскрываў сутнасць чалавечай натуры, прымушаючы чытача разважаць пра маральны выбар, гонар і адказнасць. Яго аповесцi, як «Сотнікаў» і «Аблава», акцэнтуюць увагу на цяжкіх маральных рашэннях, якія стаяць перад чалавекам у час вайны і пераломных гістарычных момантаў.

Галоўная тэма твораў Быкава – Вялікая Айчынная вайна, час «каласальных намаганняў народа», дзе кожны чалавек сутыкаўся з выпрабаваннем на трываласць, вернасць і маральны выбар. У сваіх пазнейшых творах пісьменнік разважаў пра сутыкненне індывідуальнай свядомасці і гісторыі, паказваючы, як вялікія падзеі ўплываюць на чалавечыя лёсы.


Дзякуй усім хто даў разгорнуты водгук аб новай калекцыі і постаці Васіля Быкава. Мы лічым яго выбітным пісьменнікам, чыя творчая спадчына ставіць важныя пытанні маральнасці і гуманізму. Дызайн нашых гадзіннікаў быў створаны пад уражаннем менавіта гэтых ключавых аспектаў яго працы.

Калекцыя створана з глыбокай пашанай да творчасці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру. Дызайн гадзіннікаў перадае стрыманасць і глыбіню думкі пісьменніка, адлюстроўваючы ўстойлівасць, мужнасць і сілу слова, якая гучыць праз пакаленні.

•  Крылы на цыферблаце – метафара чалавечай стойкасці і жадання жыць нягледзячы на выпрабаванні.

•  Гравіроўка на корпусе адсылае да калючага дроту – сімвала абмежаванняў, выпрабаванні і стратаў, якія даводзілася пераносіць людзям ў часы вайны.

•  Лаканічны дызайн – спалучэнне класічнай стрыманасці і экспрэсіўнасці, як у творах Быкава, дзе за знешняй прастатой хаваецца глыбокі сэнс.

Калекцыя складаецца з дзвюх мадэляў чорнага і шэрага колеру, кожная з якіх выпушчана абмежаваным тыражом у 100 экзэмпляраў.

Тэхнічныя характарыстыкі:

•  Легендарны механізм 1801.1 – высокая дакладнасць і надзейнасць.

•  Корпус з нержавеючай сталі, матавы сацініраваны.

•  Мінеральнае шкло, устойлівае да драпін.

•  Натуральная скураная папружка з полукруглай срэбнай спражкай і фірмовай гравіроўкай.

Мы ганарымся магчымасцю праз гадзіннікавае мастацтва ўшанаваць асобу, якая стала сімвалам праўды, гонару і моцы духу. 

Калекцыя «Асоба. Васіль Быкаў» – рэч з сэнсам, якая перадае памяць пра чалавека, чые словы і ідэі працягваюць жыць у гісторыі і ў сэрцах людзей.

Паказаць яшчэ
Часы калекцыі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.