RU BY EN
Ваш рэгіён: Беларусь
Абраць рэгіён
Закрыць
Россия
Казахстан
Ваш рэгіён Беларусь?

ГалоўнаяКалекцыіКалекцыя Arena

Калекцыя Arena

Arena натхнёная светам аўтаспорту. Тут хуткасць стала часткай архітэктуры гадзін: ад канструкцыі корпуса да кожнай лініі цыферблата. У новай мадэлі інжынеры і дызайнеры імкнуліся перадаць адчуванні руху не толькі функцыянальна, але і візуальна.

У аснове калекцыі — аўтаматычны механічны храноґраф Seiko NE88. Гэта адзін з самых вядомых спартыўных калібраў, абсталяваны калонным колам і вертыкальным счапленнем, дзякуючы якім храноґраф запускаецца плаўна і забяспечвае высокую дакладнасць вымярэнняў.

Асаблівая ўвага нададзена канструкцыі корпуса. Яго архітэктура пабудавана вакол унікальнай унутранай двухколернай капсулы, дзякуючы якой удалося стварыць буйныя адкрытыя элементы корпуса. Падобныя рашэнні сустракаюцца толькі ў асобных мадэлях сусветных вытворцаў гадзін. Акрамя выразнага знешняга выгляду такая канструкцыя робіць корпус візуальна лягчэйшым і значна ўскладняе працэс яго вырабу.

Кожная дэталь корпуса падтрымлівае аўтамабільную канцэпцыю калекцыі:

  • Кнопкі храноґрафа нагадваюць поршні рухавіка;
  • паліраваныя грані пераклікаюцца з формай паветразаборнікаў спартыўных аўтамабіляў.

Не менш складаным атрымаўся і цыферблат. Яго шматслойная кампазіцыя нагадвае рэльеф гоначнай трасы з шматлікімі паваротамі. Па перыметры праходзіць кольцавая шкала, натхнёная легендарнымі аўтадромамі, а характэрныя гадзінныя меткі адсылаюць да культавых аўтамабільных эмблем. Нягледзячы на вялікую колькасць элементаў, цыферблат застаецца лёгка чытэльным дзякуючы дбайна выбудаванай кампазіцыі.

Спартыўны характар мадэлі падкрэслівае тахіметрычная шкала на безелі. Разам з цэнтральнай стрэлкай секундамера яна дазваляе разлічваць хуткасць руху — функцыя, традыцыйна выкарыстоўваная ў спартыўных храноґрафах.

Калекцыя атрымала:

  • сферычнае сапфіравае шкло;
  • воданепранікальнасць 5 бар;
  • люмінесцэнтнае пакрыццё стрэлак і накладных індэксаў для камфортнага счытвання часу ў цемры.

Асаблівая ўвага нададзена і прэзентацыі мадэлі. Кожныя гадзіны пастаўляюцца ў скураным футляры з шуберам з натуральнай скуры. У камплект таксама ўваходзяць:

  • скураны чахол для захоўвання;
  • фірмовая пяровая ручка;
  • брэндаваны значок;
  • сувэнетка з мікрафібры;
  • шпільказдымнік для замены раменьчыка;
  • пашпарт выраба.

Arena — гэта калекцыя для тых, хто цэніць складаную інжынерыю, аўтамабільную эстэтыку і сапраўднае гадзіннікавае майстэрства. Яна адкрывае новую старонку ў гісторыі брэнда «Луч» і дэманструе, якім можа быць сучасны беларускі механічны храноґраф.

Паказаць яшчэ
Часы калекцыі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.