Arena натхнёная светам аўтаспорту. Тут хуткасць стала часткай архітэктуры гадзін: ад канструкцыі корпуса да кожнай лініі цыферблата. У новай мадэлі інжынеры і дызайнеры імкнуліся перадаць адчуванні руху не толькі функцыянальна, але і візуальна.
У аснове калекцыі — аўтаматычны механічны храноґраф Seiko NE88. Гэта адзін з самых вядомых спартыўных калібраў, абсталяваны калонным колам і вертыкальным счапленнем, дзякуючы якім храноґраф запускаецца плаўна і забяспечвае высокую дакладнасць вымярэнняў.
Асаблівая ўвага нададзена канструкцыі корпуса. Яго архітэктура пабудавана вакол унікальнай унутранай двухколернай капсулы, дзякуючы якой удалося стварыць буйныя адкрытыя элементы корпуса. Падобныя рашэнні сустракаюцца толькі ў асобных мадэлях сусветных вытворцаў гадзін. Акрамя выразнага знешняга выгляду такая канструкцыя робіць корпус візуальна лягчэйшым і значна ўскладняе працэс яго вырабу.
Кожная дэталь корпуса падтрымлівае аўтамабільную канцэпцыю калекцыі:
- Кнопкі храноґрафа нагадваюць поршні рухавіка;
- паліраваныя грані пераклікаюцца з формай паветразаборнікаў спартыўных аўтамабіляў.
Не менш складаным атрымаўся і цыферблат. Яго шматслойная кампазіцыя нагадвае рэльеф гоначнай трасы з шматлікімі паваротамі. Па перыметры праходзіць кольцавая шкала, натхнёная легендарнымі аўтадромамі, а характэрныя гадзінныя меткі адсылаюць да культавых аўтамабільных эмблем. Нягледзячы на вялікую колькасць элементаў, цыферблат застаецца лёгка чытэльным дзякуючы дбайна выбудаванай кампазіцыі.
Спартыўны характар мадэлі падкрэслівае тахіметрычная шкала на безелі. Разам з цэнтральнай стрэлкай секундамера яна дазваляе разлічваць хуткасць руху — функцыя, традыцыйна выкарыстоўваная ў спартыўных храноґрафах.
Калекцыя атрымала:
- сферычнае сапфіравае шкло;
- воданепранікальнасць 5 бар;
- люмінесцэнтнае пакрыццё стрэлак і накладных індэксаў для камфортнага счытвання часу ў цемры.
Асаблівая ўвага нададзена і прэзентацыі мадэлі. Кожныя гадзіны пастаўляюцца ў скураным футляры з шуберам з натуральнай скуры. У камплект таксама ўваходзяць:
- скураны чахол для захоўвання;
- фірмовая пяровая ручка;
- брэндаваны значок;
- сувэнетка з мікрафібры;
- шпільказдымнік для замены раменьчыка;
- пашпарт выраба.
Arena — гэта калекцыя для тых, хто цэніць складаную інжынерыю, аўтамабільную эстэтыку і сапраўднае гадзіннікавае майстэрства. Яна адкрывае новую старонку ў гісторыі брэнда «Луч» і дэманструе, якім можа быць сучасны беларускі механічны храноґраф.
