«МОВА»
Лімітаваная калекцыя, створаная ў гонар двух яркіх постацей беларускай культуры: Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Гадзіннікі з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль нагадвае пра сілу беларускага слова.
Калекцыя створана пры ўдзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што падкрэслівае яе культурную дакладнасць і павагу да літаратурнай спадчыны.
Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі. Гадзіннікі створаны як стыльны аксэсуар з глыбокім культурным напаўненнем, што заўсёды будзе актуальны.
- Дзве мадэлі – мужчынская і жаночая.
- Два погляды, два галасы, адзін рытм беларускага народа.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Стрыманая, інтэлектуальная, як яго вершы. Дакладнасць формы, гармонія думкі і руху.
Яго творчасць – спалучэнне яснасці думкі і музычнасці слова, традыцыі і мадэрну. Ён здолеў паказаць, што мова можа быць не толькі мовай «тутэйшых», але і мовай літаратуры, мастацтва, духоўнай вышыні.
АЛАІЗА ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКА)
Светлая, лірычная, поўная паэтычнай сілы і пяшчоты. Яе слова – голас спагады і міласэрнасці, веры ў тое, што культура – гэта шлях да свабоды.
Цётка адкрыла новае вымярэнне беларускай літаратуры – жаночае, грамадзянскае, адухоўленае. Яе творы гучалі як маніфест веры ў будучыню беларускага народа.
АСНАШЧЭННЕ
Кожны гадзіннік камплектуецца двума папружкамі:
- Светлая з вышыўкай, што адсылае да традыцыйнага дэкаратыўнага мастацтва.
- Цёмная з цісненнем – больш стрыманая і ўніверсальная.
Гэта дазваляе змяняць характар аксэсуара ў залежнасці ад настрою.
Тэхнічныя характарыстыкі:
- Механізм «Луч» 1801
- Корпус з нержавеючай сталі
- Сапфіравае шкло
- Абмежаваны выпуск – 400 асобнікаў (па 200 кожнай мадэлі)
«Мова» – гадзіннікі, у якіх час гаворыць па-беларуску.
Нагадванне пра карані, культуру і ўнутраную волю. Пра час, у якім кожнае слова мае сэнс.
Каму падыдзе?
- Тым, хто хоча падкрэсліць сваю сувязь з беларускай культурай.
- Тым, хто выбірае якасны, стыльны і надзейны аксэсуар.
- Тым, хто шукае арыгінальны падарунак з сэнсам.

