RU BY EN

ГалоўнаяПра заводНавiныСтарт папярэдняга заказу на новую лімітаваную калекцыю «Фарбы Арменіі»

Старт папярэдняга заказу на новую лімітаваную калекцыю «Фарбы Арменіі»

коллекция bel.png

Мы рады паведаміць вам аб старце папярэдняга заказу на новую лімітаваную калекцыю «Фарбы Арменіі»!

Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў «Луч», створаная паводле карцін армянскага мастака Марціраса Сар'яна. Калекцыя прадстаўляе Арменію ў яркіх і сакавітых фарбах, якія будуць цудоўна спалучацца з рытмам сучаснага свету. На цыферблатах размешчаны фрагменты карцін «Казка», «Арменія» і «Лотас».

У вачах Сар'яна Арменія – гэта свята жыцця, адсюль эмацыйныя вобразы краіны, стракатыя абрысы зямлі і яркія сілуэты вяршыняў армянскага нагор'я ў аднайменнай карціне «Арменія». Карціну «Лотас» Сар'ян ствараў пад уражаннем ад багацця расліннага свету Егіпта. Будучы ў Каіры ў 1911 годзе, мастак часта наведваў батанічны сад. «Блукаючы па садзе, я любіў падоўгу стаяць на беразе азярца, дзе раслі квітнеючыя лотасы. На гладкай люстраной паверхні вады іх белыя чары былі асабліва прыгожыя». «Казка» – апошняя жывапісная работа мастака. Ён напісаў карціну ў 1971 годзе ва ўзросце 91 года. У гэтым творы заключаны сэнс жыцця, уся яго прыгажосць і цыклічнасць, а таксама месца ў ім чалавека.

Корпус гадзінніка з нержавеючай сталі, на вечкe нанесена гравіроўка. Стрэлкі гадзіннікавая і хвілінная серабрыстага колеру. Папружка з натуральнай скуры, колер папружкі кожнай мадэлі працягвае тэму карціны. На вонкавым баку папружкі выціснуты подпіс мастака. 

У калекцыі 3 мадэлі, кожная выпушчана ўсяго ў 100 асобніках.

Аформіць яго можна ў нашай інтэрнэт-краме з 26 мая па 8 чэрвеня або праз набыццё сертыфіката ў любой рознічнай краме «Луч» з 31 мая па 8 чэрвеня.

Усім пакупнікам, якія аформілі папярэдні заказ да 8 чэрвеня, дорым эксклюзіўную сумку-шопер з выявай адной з карцін Марціраса Сар’яна!


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.