RU BY EN

1690х600_by.jpg

Старт папярэдняга заказа лімітаванай калекцыі гадзіннiкаў «Мова-2024», прысвечанай складам [жы] і [шы]
Унісэкс мадэлі [жы] і [шы] маюць дыяметры 31.4мм і 37.6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 шт гадзіннікаў кожнай мадэлі.
Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку «мовы».
У гадзінніках усталяваны славуты механізм Луч 1801.1Н - механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка - з натуральнай скуры.

Калекцыя гадзіннікаў «Мова-2024» - гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі. Станьце ўладальнікам гэтых унікальных гадзіннікаў і ганарыцеся сваёй спадчынай!

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.