
Разам з беларускім брэндам адзення ZNWR мы выпусцілі ўнікальную ўнісекс калекцыю, якая спалучае ў сабе сучасны мінімалістычны дызайн і легендарны, правераны часам, механізм завода — 1801.1.
Усе дэталі механізму выраблены без выкарыстання пластыку: толькі латунь і сталь на высокадакладным абсталяванні.
У новай серыі прадстаўлены мадэлі гадзіннікаў у двух колерах — чорным і белым. Галоўнай асаблівасцю калекцыі з'яўляецца поўная адсутнасць элементаў, акрамя адной стрэлкі. Раменьчык зроблены з сілікону.
Новая калекцыя "LUCH X ZNWR" даступная ва ўсіх крамах рознічнай сеткі "Луч" і ў інтэрнэт-краме luch.by.