RU BY EN

ГалоўнаяПра заводНавiныНовая калабарацыя «Luch x Мio»: свет праз ружовыя акуляры

Новая калабарацыя «Luch x Мio»: свет праз ружовыя акуляры

1690-600 бел.png

Сумесна з мастаком Міo мы выпусцілі новую ўнікальную калекцыю гадзіннікаў. Галоўнай асаблівасцю сталі яркія ілюстрацыі, створаныя спецыяльна для гадзіннікавага завода «Луч».

Асноўная ідэя, закладзеная ў калекцыю — «Збіраць простыя і зразумелыя ўсім формы і рэчы, паказваючы іх вачыма наіўнага дзіцяці, не баючыся яркіх колераў і нерукатворных ліній — гэта асаблівае бачанне свету. Дзеці дзівяцца рэчам і падзеям, міма якіх мы праходзім не заўважаючы, заварожваюцца кветкамі, гукамі і словамі, у якіх мы не знаходзім нічога асаблівага. У іх іншыя маштабы, іншыя каштоўнасці, іншае разуменне таго, што важна і няважна.» — распавядае аўтар.

У калекцыі «LUCH x МIO» прадстаўлены 3 унісекс мадэлі з рознымі ілюстрацыямі: Тройца, Пераўвасабленне і Готыка. Корпус гадзіннікаў выкананы з нержавеючай сталі, тып механізму — кварцавы, шкло — мінеральнае. У камплекце да кожнай мадэлі ідзе зменны раменьчык, выраблены з натуральнай скуры, на заднім вечку выгравіраваны лагатып мастака.

На дадзены момант выпушчана кожнай мадэлі па 50 штук.

Гадзіннікі з новай калекцыі «LUCH x МIO» можна набыць у сетцы фірменных крамаў Луч, а таксама ў інтэрнэт-краме luch.by.



Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.