
“MUSTART” – штогадовы конкурс, які “Мінскі гадзіннікавы завод” праводзіць ужо ў трэці раз сярод усіх жадаючых – ад аматараў і пачаткоўцаў дызайнераў да прафесійных мастакоў-ілюстратараў. Задача ўдзельнікаў - праявіць свой талент і крэатыў, і распрацаваць дызайн будзільніку. Задача арганізатараў – абраць пераможцу конкурса.
У гэтым годзе партнёрам конкурсу стала крама мастацкіх тавараў “Афістон маркет”. Колькасць работ было рэкордным – 156. У сувязі з гэтым замест аднаго пераможца, “Луч” і “Афістон маркет” абралі чатырох! Вось іх імёны: Наталія Грыцэня, Андрэй Савіч, Аліна Іваноўская, Андрэй Кошалеў.
З абранымі дызайнамі пераможцаў конкурсу брэнд “Луч” выпусціў лімітаваную калекцыю будзільнікаў, якая ўжо даступная да продажу ў інтэрнэт-краме luch.by і ў фірмовых крамах Луч.
Прапануем паспяшацца, бо кожная мадэль выпушчана ўсяго ў 50 экзэмплярах!