RU BY EN

ГалоўнаяПра заводНавiныАд дзяцей дзецям!

Ад дзяцей дзецям!

коллекция десктоп.png

У Міжнародны дзень аховы дзяцей «Луч» выпускае калекцыю будзільнікаў з работамі юных дызайнераў.

Будзільнік - гэта тое, што вы першым бачыце, прачынаючыся раніцай. Менавіта яго настрой вызначае пачатак вашага дня!

У студзені брэнд гадзінніка «Луч» і рознічная сетка «Офістон Маркет» правялі конкурс «MUSTART-2022», у якім удзельнікі змагаліся за права стаць галоўнымі дызайнерамі новай калекцыі будзільнікаў.

Гэта ўжо трэці такі конкурс. Сёлета колькасць работ стала рэкорднай. Сваім бачаннем галоўнага ранішняга атрыбута падзяліліся каля 160 дызайнераў. Сярод іх былі і зусім юныя. Нажаль, па правілах конкурсу мы не маглі ацаніць іх работы ў асноўнай намінацыі. Але дзіцячая непасрэднасць, асаблівае бачанне, яркасць і маляўнічасць твораў не маглі пакінуць абыякавымі. 

Пераможцамі новай дзіцячай намінацыі сталі

• Дар'я Алексютовіч

• Ева Густынская

• Маргарыта Чучкевіч

• Мікіта Галаўкоў

• Маргарыта Івашкова

• Варвара Крэсік

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень аховы дзяцей, «Луч» і «Офістон Маркет» запусцілі продаж новай лімітаванай калекцыі будзільнікаў. Гэта абмежаваная серыя з 6 мадэляў з унікальным дызайнам, кожнага ўсяго 20 экзэмпляраў.

Набыць будзільнікі можна ва ўсіх крамах «Луч» і ў інтэрнэт-краме luch.by. А таксама ў крамах «Офістон Маркет» і officetonmarket.by.



Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.