Арменія - гэта свята яркіх фарбаў. Мастак Марцірас Сар'ян, як ніхто разумеў прыгажосць сваёй краіны, адлюстраваў на сваіх палотнах саму душу Арменіі.
Каб падзяліцца часцінкай гэтай неверагоднай краіны, каб кожны дзень яркі каларыт Арменіі дарыў вам радасць і энергію, мы выпусцілі новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Фарбы Арменіі» і з гонарам аб'яўляем старт продажаў!
У лімітаванай калекцыі 3 мадэлі, кожная выпушчана ўсяго ў 100 экзэмплярах.
Гадзіннікі прысвечаны адным з самых яркіх карцін армянскага мастака — «Арменія», «Лотас» і «Казка». Як і карціны мастака, цыферблат ручной працы. Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі, на задняе вечка нанесена гравіроўка. Гадзінная і хвілінная стрэлкі серабрыстага колеру. Папружка з натуральнай скуры, яе колер працягвае тэму карціны. На знешнім баку папружкі ціснуты подпіс мастака.
Аформіць заказ можна ў нашай інтэрнэт-краме альбо ў любой рознічнай краме «Луч».
Лавіце яркія моманты жыцця разам з новай калекцыяй гадзіннікаў «Луч»!