RU BY EN

ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" - гэта больш як 65 гадоў гісторыі гадзіннікавай вытворчасці, якая працягваецца і сёння вырабам надзейных, якасных, сучасных гадзіннікаў «Луч».

Захоўваючы традыцыі якасці, мы знайшлі той самы баланс, які дазваляе паспяхова спалучаць правераныя тэхналогіі з сучаснымі метадамі працы і з эксклюзіўнымі распрацоўкамі дызайнераў і канструктараў.

Завод валодае поўным цыклам вытворчасці механічных гадзіннікаў. За ўвесь час існавння на заводзе распрацавалі болей за 20 менанізмаў, а мадэляў выпусцілі невымерна больш.


index_right-img.png
dfe0dabf4839147e11e1c1c391bbd5d0.JPG



Упэўненыя, кожны з вас адкрые для сябе «Луч» па-асабліваму, бо мы ўкладаем душу і сэнс у тое, што робім кожны дзень. Усе калекцыі адлюстроўваюць асабісты стыль. Гэта заўжды непаўторнае спалучэнне колера, формы, тэкстуры, функцыянала.

«Луч» – гэта гісторыя. Гэта якасць і ўзважаны дызайн усіх дэталяў. Гэта гадзіннік, у якім вы можаце быць ўпэўненымі ў любую хвіліну. А яшчэ «Луч» – гэта сяброўскі і высокакваліфікаваны калектыў, з якім вам будзе лёгка вырашаць любыя пытанні і задачы.

Гісторыя

На пачатку пяцідзясятых гадоў у Савецкім Саюзе наспела неабходнасць пашыраць асартымент і павялічваць выпуск наручных і кішэнных гадзіннікаў. Пастанова Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў БССР паклала падмурак стварэнню гадзіннікавай вытворчасці ў Беларусі. З гэтага і распачалося будаўніцтва завода ў канцы 1953 года. Вядома, шматлікія складанасці былі звязаныя з пасляваенным недахопам працоўных рук, матэрыялаў і тэхнікі. Таму першай спецыяльнасцю шматлікіх гадзіннікавых майстроў была спецыяльнасць дапаможнага працаўніка на будоўлі.

Да сярэрзіны 1955 года першы этап будаўніцтва завершыўся і з 24 лістапада Мінскі гадзіннікавы завод быў пераведзены ў лік актыўных прадпрыемстваў. В 1959 па хадайніцтву адміністрацыі МГЗ у Мінскім палітэхнікуме адчынілася вечаровае аддзяленне для падрыхтоўкі спецыялістаў з ліку працоўных завода.

У 1963 годзе адбыўся першы выпуск аддзяляння «Вытворчасць гадзіннікавых прыладаў».


4e9370e1f56c8cb2c35b30865bf5ad40.jpg

З 2010 года 80% акцый Мінскага гадзіннікавага завода належыць швейцарскай кампаніі «Франк Мюлер Інтернэшнл Б.В.» (Franck Muller International B.V.), дзякуючы якой у вытворчасці адбываецца мадэрнізацыя, асвойваюцца новыя тэхналогіі і ствараюцца новыя калекцыі гадзіннікаў, якія адпавядаюць усім сучасным тэндэнцыям.

24 лістапада 2012 года Мінскі гадзіннікавы завод адчыніў першую краму новага ўзору. Флагманская крама «Луч» сімвалізуе мадернізацыю завода і абнаўленне асартымента, яна стала першай у сетцы падобных крамаў. На адкрыцці прысутнічаў генеральны дырэктар кампаніі «Франк Мюлер» Вартан Сірмакес і першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

На сённяшні дзень 12 фірмовых крамаў адчыніліся ў Рэспубліцы Беларусь, таксама дзейнiчае iнтэрнэт-крама.
Изображение.jpg

У 1960 годзе пачалася распрацоўка новаго калібра гадзіннікаў і была створаная канструкцыя гадзінніка з дыяметрам механізма 13 мм і вышынёй 3,4 мм. У канструкцыі механізма і знешняга афармлення новай мадэлі ўлічваўся досвед працы з гадзіннікам «Заря».

У 1961 годзе была выпушчаная эксперыментальная партыя гадзіннікаў «Мінск» (Луч-1300). Але ў 1962 годзе асваенне мадэлі было перапыненае, і завод пераключыўся на асваенне мужчынскіх гадзіннікаў «Вымпел». Міністэрства прамысловасці разам з заводам прынялі паствнову пра вытворчасць мужчынскіх асабліва плясктых гадзіннікаў «Вымпел», што вырабляліся 1-м Маскоўскім гадзіннікавым заводам, які перадаў на іх тэхнічную дакументацыю. Гэты гадзіннік атрымаў марку «Луч-2209». За ўсю гісторыю існавання мы асвоілі болей за 1700 разнастайных мадэляў, шмат з іх артымалі прызнанне далёка за мяжой, а некаторыя нават былі адзначаныя залатымі медалямі.

Важным дасягненнем стала таксама распрацоўка нашых асабістых меанізмаў: кварцавых, механічных, у тым ліку з аўтападзаводам


Изображение 006.jpg

Гадзіннікавая вытворчасць

Мінскі гадзіннікавы завод – адзінае ў Беларусі прадпрыемства па вырабу прыладаў часу і адно з нешматлікіх прадпрыемстваў савецкай гадзіннікавай прамысловасці, якое захавала поўны цыкл вытворчасці механічных гадзіннікаў.

Мінскі гадзіннікавы завод праслаўлёны ў першую чаргу маркай "Луч", але вырабляў таксама такія вядомыя гадзіннікі як "Заря", "Вымпел" і іншыя. Сёння акрамя маркі "Луч" ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" прапануе гадзіннікі Favorit і Sekonda.

Таксама завод займаецца вырабам манометраў, друкаваных платаў, GPS-трэкераў, прыладаў праверкі даільных усталёвак (ППДУ-01) і іншай прадукцыі.

Рашэнне пра будаўніцтва завода было прынятае ў 1953 годзе. Да таго часу гадзіннікі ўжо вырабляліся на трынаццаці заводах Галоўнага кіравання гадзіннікавай вытворчасці Міністэрства машынабудаўніцтва. Аднак попыт перавышаў магчымасці. І ўжо ў 1955 годзе з канвейра Мінскага гадзіннікавага завода сышоў першы гадзіннік "Заря".

З 1994 Мінскі гадзіннікавы завод з'яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам. Аднак ва ўмовах свабоднага рынку кіраўніцтва завода не здолела захаваць ранейшую магутнасць прадпрыемства, і ў 2006 годзе яно было аб'яўленае банкрутам. У 2009 годзе была праведзеная рэструктураване запазычанасцяў, і суд перапыніў працэдуру банкруцтва.

У 2010 годзе швейцарская кампанія "Франк Мюлер Інтэрнэшнл Б. В." (Franck Muller International B.V.) зрабілася інвестарам прадпрыемства і заключыла інвестыцыйную дамову з Рэспублікай Беларусь.

ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" – прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці з дзяржаўнай часткай ва ўстаўным фондзе 19,97%. Частка інвестара – 80%. Фізічным асобам належыць 0,03% акцый.

Сёння прадпрыемства вырабляе каля 150-180 тысяч гадзіннікаў і прапануе спажыўцу больш за 1700 мадэляў, як кварцавых, так і механічных гадзіннікаў. Прадукцыя ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" экспартуецца ў чатырнаццаць краін.

На заводзе працуе больш за 700 чалавек. Вядзецца сталае абнаўленне абсталявання і тэхналогій.

Ад 2013 года прадпрыемствам засвоеная прамысловая вытворчасць гадзіннікаў з алмазападобным вугляродным пакрыццём. Пакрыццё біялагічна індыферэнтнае, то бок не ўзаемадзейнічае хімічна са скурай і іншымі біялагічнымі тканінамі. Гэтае пакрыццё выкарыстоўваецца ўжо больш за 20 гадоў у разнастайных сферах, у тым ліку для вырабу сардэчных клапанаў, ў авіяцыі і Формуле-1.

Цяперашнім часам ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" асвоіў выраб гадзіннікавага сферычнага шкла з сапфіра для наручных гадзіннікаў круглай формы і працягвае працу па асваенні шкла з сапфіра разнастайных формаў.

f6f6bfe15a6dfa0869aa90ca71b846e1.jpg

dfe0dabf4839147e11e1c1c391bbd5d0.JPG

14_zavod_luch_vas_tutby_phsl_20131202.jpg

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.