Некалькі стагоддзяў раней гадзіннікі не паказвалі дакладны час, затое захаплялі сваім раскошным выглядам. Іх насілі выключна жанчыны, а мужчыны ацанілі практычнасць гэтага аксэсуара толькі ў XX стагоддзі.
Зараз, каб даведацца час, неабавязкова мець пры сабе гадзіннік. І ўсё ж наручныя гадзіннікі ўжо сталі часткай жыцця, іх выбіраюць пад стыль адзення і ювелірныя ўпрыгажэнні. Аднак вонкавы выгляд – гэта толькі адна са шматлікіх умоў, якую трэба ўлічваць пры выбары гадзіннікаў. Разбярэмся, на што варта звярнуць увагу.
Механізм
Як і пры куплі любых гадзіннікаў, першае, што трэба вырашыць, – абраць механічныя ці кварцавыя. Механічныя гадзіннікі лічацца больш статуснымі, яны даўжэй служаць, але саступаюць па дакладнасці ходу кварцу. Многія жанчыны аддаюць перавагу кварцавым гадзінам, так як яны больш лёгкія, і непераборлівыя ў абслугоўванні – батарэйку ў кварцавых гадзінах трэба мяняць прыкладна раз у 2 гады.
Разнавіднасць «механікі» – гадзіннікі з аўтападзаводам. Гэта прэстыжная мадэль, якая мае свае асаблівасці: у стане спакою іх ход спыняецца, таму такі аксэсуар не падыходзіць тым, хто рэдка носіць гадзіннікі.
Памер
Нават калі вы не ведаеце памер свайго прыдалоння, вы можаце прымерыць гадзіннікі ў салоне і адразу вызначыцца, ці падыходзяць яны вам. Іншая справа, калі вы выбіраеце гадзіннікі ў падарунак. Няўдала выбраныя гадзіннікі будуць выглядацьа недарэчна, таму перад купляй раім даведацца таўшчыню прыдалоння.
Для ўладальніцы тонкага прыдалоння падыдуць наручныя гадзіннікі з невялікім цыферблатам з дыяметрам да 38 мм. Гадзіннікі з вялікім цыферблатам будуць акцэнтаваць увагу на вытанчанае прыдалонне, таму такі варыянт таксама можна разглядаць. А калі кісць рукі буйная, то мініяцюрныя гадзінічкі толькі візуальна павялічаць прыдалонне.
Матэрыял
Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца гадзіннікі з нержавеючай сталі або тытанавыя мадэлі. Альтэрнатыўным варыянтам могуць стаць гадзіннікі з керамікі. Гэты матэрыял мае амаль такія ж характарыстыкі, што і нержавеючая сталь: кераміка гіпаалергенная, ўстойлівая да драпін.
Парада. Вы можаце падабраць матэрыял корпуса пад тон скуры. На руцэ з прахалодным адценнем скуры лепш за ўсё будуць глядзецца гадзіннікі з корпусам з нержавеючай сталі, з цёплым – гадзіны з корпусам з дрэва. |
Шкло
Арганічнае шкло цяжка разбіць, але не так складана падрапаць. Мінеральнае або сілікатнае, наадварот, разбіць значна прасцей. Па характарыстыках яно пераўзыходзіць арганічнае, але ставіцца да яго варта вельмі акуратна. Сапфіравае шкло можна падрапаць, хіба што алмазам, але яно яшчэ менш абаронена ад удараў, чым мінеральнае.
Папружка ці бранзалет
Аксэсуар не павінен сядзець занадта туга або спадаць з прыдалоння. Металічная папружка можа быць больш вольнай, так як, у адрозненне ад скураной, яна не прапускае паветра. Яна не патрабуеь спецлыяльнага догляду, а галоўны іх плюс – трываласць матэрыялу.
Для паўсядзённага нашэння будуць аптымальныя папружкі з каучуку або палімераў: сілікону, пластыка, поліэстэру. Яны камфортныя і досыць трывалыя, таму вытрымліваюць вялікія нагрузкі і служаць доўга. Прыхільнікам натуральных матэрыялаў варта звярнуць увагу на папружкі са скуры ці дрэва. Скураная папружка з часам сціраецца, але яе можна лёгка замяніць на іншую.
Парада. Калі вы хочаце, каб папружка падыходзіла пад большасць рэчаў з вашага гардэроба, набудзьце загадзя некалькі зменных. |
Дызайн
Гадзіннікі могуць арганічна ўпісвацца у любы вобраз, калі яны будуць выглядаць нейтральна. Больш універсальная мадэль – стрыманыя гадзіннікі ў класічным стылі. Яны могуць быць чорнага або карычневага колеру, вырабленымі з золата, срэбра або сталі.
Жаночыя гадзіннікі могуць адрознівацца колерам, формай і памерам цыферблата. Адкажыце сабе на пытанне, дзе вы часцей за ўсё бываеце і які лад жыцця вядзеце, і знайдзіце свой стыль наручных гадзіннікаў:
-
Паўсядзённыя – класічныя гадзіннікі са скураной або металічнай папружкай ў колер корпуса.
-
Рамантычныя – жаночыя гадзіннікі на тонкайпапружцы, з акуратным цыферблатам. Могуць быць выкананы ў пастэльных танах або мець кветкавы малюнак.
-
Унісэкс – мінімалістычныя гадзіннікі круглай формы на шырокай папружцы з буйным цыферблатам. Такія гадзіннікі падыходзяць як мужчынам, так і жанчынам.
-
Вінтажныя – гадзіннікі ў рэтра-стылі. Неардынарны аксэсуар ацэняць аматаркі вінтажнага стылю. Тым больш, 80-я цяпер у трэндзе!
Якія гадзіннікі лепш абраць?
З мінулых часоў мала, што змянілася: дамы па-ранейшаму выбіраюць гадзіннікіы, якія спадабаліся ім па вонкавым выглядзе. Калі вы літаральна закахаліся ў пэўную мадэль гадзіннікаў, даверцеся інтуіцыі. Каб вы не шкадавалі аб зробленай куплі, прымерце упадабаныя гадзіннікі – яны павінны быць зручнымі, няцяжкімі для вас і падыходзіць па памеры прыдалоння.