У нас атрымалася немагчымае – мы разгарнулі час назад! У гадзінніках з калекыі "Час назад" мы запускілі стрэлкі ў адваротным кірунку. Антыгадзіннік "Час назад" руйнуе стэрэатыпы і змяняе ўяўленне пра штодзённае і звыклае! Цыферблат антыгадзінніка – люстраны адбітак традыцыйнага. Таму нават, калі стрэлкі ідуць у адваротны бок, гадзіннікі з калекцыі "Час назад" заўжды паказваюць дакладны час.
Пэўнасць працы забяспечвае асабісты мадыфікаваны кварцавы механізм Луч-2356 з адваротным ходам. Корпус антыгадзінніка выкананы з латуннага сплаву, залацістае пакрыццё – з нітрыду тытана, што мае выключныя медыкабіялагічныя якасці. Калекцыя гадзіннікаў "Час назад" аб'ядноўвае чатыры мадэлі: з чорнымі, бежавымі, фіялетавымі і зялёнымі скуранымі раменьчыкамі ручной працы.