У гонар 25 гадовага юбілею Беларускага дзіцячага хоспіса Мінскі гадзіннікавы завод падрыхтаваў эксклюзіўную калекцыю гадзіннiкаў з унікальным дызайнам. Гадзіннікi выпушчаны лімітаванай серыяй - у продажы прадстаўлена ўсяго 10 штук - усе выручаныя сродкі будуць накіраваны ў хоспіс на дапамогу дзецям з цяжкімі невылечнымі захворваннямі.
На цыферблаце гадзіннiка размешчана праца беларускага скульптара і графіка Аляксандра Шапо - вялікае дрэва з галінамі, на якіх сядзяць птушкі. Як адзначае Аляксандр, «дрэва - гэта сімвал развіцця і светабудовы, сімвал жыцця, а птушкі - сімвал свабоды і душы».
У калекцыі прадстаўлены 3 мадэлі гадзіннiкаў, адна з якіх - мужчынская. У сэрцы гадзіннiка ўсталяваны кварцавы японскі механізм Miyota 2035, а корпус зроблены з нержавеючай сталі. Цыферблат надзейна абаронены сапфіравым шклом, устойлівым да драпін.