Новая лімітаваная калекцыя гадзіннiкаў "Мова 2024", прысвечаная складам [жы] і [шы]. Унісэкс мадэлі [жы] і [шы] маюць дыяметры 31.4мм і 37.6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 шт кожнай мадэлі. Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку "мовы". У гадзіннік усталяваны славуты механізм Луч 1801.1Н - механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка з натуральнай скуры. Калекцыя гадзіннікаў "Мова 2024" - гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі. Станьце ўладальнікам гэтых унікальных гадзіннікаў і ганарыцеся сваёй спадчынай!