Калабарацыя «Luch x Мio» — новая калекцыя, галоўнай асаблівасцю якой сталі яркія ілюстрацыі, створаныя мастаком спецыяльна для гадзіннікавага завода «Луч». У калекцыі «LUCH x МIO» прадстаўлены 3 унісекс мадэлі з рознымі ілюстрацыямі: Тройца, Пераўвасабленне і Готыка. Корпус гадзіннікаў выкананы з нержавеючай сталі, тып механізму — кварцавы, шкло — мінеральнае. У камплекце да кожнай мадэлі ідзе зменны раменьчык, выраблены з натуральнай скуры, на заднім вечку выгравіраваны лагатып мастака. На дадзены момант выпушчана кожнай мадэлі па 50 штук.