RU BY EN

ГалоўнаяКалекцыіКалекцыя Фларыян Ждановіч

Калекцыя Фларыян Ждановіч

Новая лімітаваная мадэль з калекцыі «Асоба» прысвечана Фларыяну Ждановічу Фларыян Ждановіч - адзін з заснавальнікаў Першага таварыства драмы і камедыі, у 1917-1920 гадах яго мастацкі кіраўнік і рэжысёр. Пад кіраўніцтвам Ждановіча 14 верасня 1920 года ў Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Купалы), дзе ён быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам. На цыферблаце выява тэатральнай заслоны з вокладкі кнігі, у якой упершыню была апублікаваная п'еса «Паўлінка» у пастаноўцы Ф. Ждановіча. Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі. На крышцы выгравіраваны унікальны нумар. Гадзіннік маюць кварцавы механізм (Miyota, Японія), рамень з натуральнай скуры. Лімітаваная калекцыя прадстаўлена ў колькасці 100 асобнікаў.
Часы калекцыі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі
Форма зваротнай сувязі

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.