Blackout – гэта новая калекцыя гадзіннікаў для самых актыўных, мэтанакіраваных і тых, хто ў заўсёдным руху. Гэта спосаб вылучыцца і стаць больш заўважным. У калекцыі прадстаўленыя пяць мадэляў з розным афармленнем цыферблата і рознымі раменьчыкамі: натуральная скура альбо лямец.
Люмінесцэнтная секундная стрэлка – акцэнт калекцыі, яна робіцца рытмам, што дыктуе ход часу. Давайце рухацца разам насустрач новым адкрыццям і перамогам!