«Мова» – лімітаваная калекцыя, якая прысвечана Дню роднай мовы.
У 2022 спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, і гэта нагода як нельга лепш падыходзіць для таго, каб адзначыць яго гадзіннікамі лімітаванай калекцыі «Мова». За аснову дызайну мы ўзялі першы зборнік вершаў Пімена Панчанкі – «Упэўненасць» 1938 года, дзе паэт усхваляе хараство і багацце роднай зямлі.
Вільгацяабаронены сталёвы корпус гадзіннікаў, нагадвае форму корпуса з эпохі маладосці паэта. На цыферблаце – назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку – урывак верша «Родная мова». У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035. Памер корпуса – 35х40, 6 мм –будзе зручны як хлопцам, так і дзяўчатам.