Да дня роднай мовы ўжо традыцыйна брэнд «Луч» прапануе лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова». Яна прысвечана аднаму з самых яскравых пісьменнікаў не толькі часу, але і ўсёй беларускай літаратуры - Уладзіміру Караткевічу.
Уладзімір Сямёнавіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. З упэўненасцю можна казаць, што ён з’яўляецца бацькам беларускага гістарычнага дэтэктыву. Караткевіч не раз спалучаў элементы фальклору, гісторыі і сучаснасці, што дазволіла стварыць унікальны літаратурны стыль. Шмат арыгінальных вобразаў і дэталяў, гумару ды лірыкі напаўнялі казкі пісьменніка. Многія яго творы набылі жыццё на вялікіх экранах. Усё што ён некалі пісаў поўніцца любоўю да Беларусі, яе гісторыі, культуры і прыроды.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча адыграла важную ролю ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнай свядомасці. Пісьменнік актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці краіны, падтрымліваў маладых аўтараў і спрыяў развіццю мовы і літаратуры. Яго літаратурная спадчына працягвае ўплываць на новыя пакаленні пісьменнікаў і чытачоў. Караткевіч стаў сімвалам беларускай літаратуры.
Гадзіннік.
Гадзіннік адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм - Луч-2209, як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамнём і спражкай-матылём. Ён такі ж строгі, стрыманы, але акрыляны ідэяй.
«Луч-2209» Мінскага гадзіннікавага завода – адзін з найтанчэйшых механізмаў, якія выпускаліся савецкай прамысловасцю. Каб паменшыць вышыню і памеры корпуса з механізма прыбралі цэнтральнае кола. Замест яго там размясціліся два невялікія па дыяметры колы. Таксама ён набыў бязшрубны баланс і рэгулятар спампоўкі. Плаціна і масты надзейна абаронены ад карозіі пазалотай. Такі тонкі, толькі ўяўны далікатным механізм, паказаў сваю надзейнасць і даўгавечнасць праз гады.
Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.
Мы імкнуліся перадаць дух твораў пісьменніка, якія з'яўляюцца неад’емнай часткай беларускай літаратурнай спадчыны. Запрашаем усіх аматараў літаратуры, мастацтва і гадзіннікаў далучыцца да нас.
Калекцыя «Мова. Уладзімір Караткевіч» стане не толькі выдатным падарункам, але і сімвалам любові да беларускай мовы і культуры.
Заказвайце лімітаваную калекцыю на сайце luch.by або пакапайце серыю ў фірменных магазінах брэнда «Луч». Дастаўка працуе на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Еўропы.