Што аб'ядноўвае экалогію і футбол? Адказ на гэта пытанне шукалі футбалісты юніёрскай каманды Футбольнага клуба «Луч» і юныя водныя інспектары з Пінскага і Любяшоўскага (Украіна) раёнаў падчас сумеснага трэнеравання 8 снежня.
Сёлета на беларуска-ўкраінскім Палессі з'явіліся «водныя інспектары». Гэта школьнікі і школьніцы з Пінскага (Беларусь) і Любяшоўскага раёнаў, якія разам сочаць за станам малых рэк Прыпяці. На працягу лістапада-снежня хлопчыкі і дзяўчынкі ездзілі адзін да аднаго, каб разам рабіць гідрахімічны аналіз вады з рэк і прыбіраць берагі.
На мінулых выходных прайшлі апошнія трансмежныя візіты. У суботу юных “водных інспектараў” з беларускага Пагост-Загародскага і ўкраінскіх Ветлей чакала неспадзеўка - супольнае трэнераванне з мінскімі футбалістамі з юніёрскай каманды ФК «Луч». Разам з гульцамі хлопчыкі і дзяўчынкі навучыліся новым прыёмам і згулялі матч у змяшаных камандах.
Кірыл Левошик, вучань Пагост-Загародскай СШ (Беларусь)
«Дзякуй арганізатарам за трэнераванне, гэта была неверагодная неспадзеўка. Футбол – маё жыццё, было цікава патрэнавацца і згуляць разам з дзецьмі з ФК Прамень. Успомнілі, як падчас трансмежнага летняга лагера ў рамках праекта з іншымі мальчками і дзяўчынкамі ганялі мяч у вольны час»
Вадзім Сугака, трэнер юніёрскай каманды ФК
«Луч»
(Мінск)«Мы ўпершыню бяром удзел у такім праекце, і рады, што і дзецям, і гульцам каманды спадабалася трэнераванне. Спорт аб'ядноўвае людзей па-за залежнасцю ад веку, зацікаўленняў і месца жыхарства. Атрымалася памяняцца досведам: юныя водныя інспектары навучыліся ад гульцоў каманды новым прыёмам, а гульцы даведаліся пра тое, чаму важна захоўваць навакольнае асяроддзе. Спадзяюся, у нас з'явіліся новыя заўзятары»
Пасля трэнеравання “водныя інспектары” адправіліся на маніторынгавы візіт у Пагост-Загародскі. Усяго ў лістапада-снежні прайшло 20 трансмежных візітаў, юныя «водныя інспектары», з 10 беларускіх і 9 украінскіх вёсак адправіліся адзін да аднаго, праверылі ваду ў мясцовых рэках, азёрах і студнях і правялі прыбіранні.
Трансмежныя візіты школьнікаў і школьніц з Пінскага і Любяшоўскага раёнаў праходзяць у рамках праекта Трансмежныяводныя інспектары. З беларускага боку гэты праект рэалізуюць Пінскі раённы выканаўчы камітэт (асноўны партнёр) і фонд«Інтэракцыя», з украінскай – Любяшоўская раённая грамадска-экалагічная арганізацыя «Свет вакол нас» і Аддзеладукацыі, моладзі і спорту Любяшоўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі.
Праект суфінансуецца Еўрапейскім Звязам у рамках Праграмы тэрытарыяльнай супрацы краін Усходняга партнёрства.