ru by en

Юныя футбалісты «Луча» прымуць удзел у сумеснай трэніроўцы са школьнiкамi з Пінску i Украіны Юныя “водныя інспектары” з Палесся і футбольны клуб «Луч» запрашаюць на сумесную трэніроўку ў Пінску! 

У гэтым годзе на Палессі з’явіліся трансгранічныя водныя інспектары . Гэта школьнікі з памежных раёнаў Беларусі і Украіны, якія сочаць за станам малых рэк Прыпяці. На працягу лістапада і снежня хлопцы і дзяўчаты разам прыбраюць берагі рэк і робяць гідрахімічны аналіз вады. За гэты час ужо 200 школьнікаў і школьніц з 14 вёсак Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў наведалі адзін аднаго і правялі кампаніі па маніторынгу і ачыстцы рэк.



А 8-га снежня з адукацыйным візітам футбольны клуб «Луч» наведае Пінск. Для водных інспектароў з беларускага Пагост-Загародскага і украінскіх Ветлаў футбалісты юніорскага складу правядуць трэніроўку. Пасля гульні дзяўчаты і хлопцы разам паедуць у Пагост-Загародскі, дзе разам з гульцамі юніорскай каманды «Луч» дапамогуць прыбраць бераг ракі Бобрык і навучацца рабіць гідрахімічны аналіз вады. Запрашаем далучыцца да нас!

Трэніроўка распачнецца а 12 гадзіне у Пінскай дзіцяча-юнашаскай спартовай школе па адрасе вул. Пушкінская, 33А. Каб далучыцца да нас, калі ласка, напішыце на адрас liashkevich@eu-belarus.net да чацвярга 6 снежня 2018 года уключна.



Юныя футбалісты «Луча» прымуць удзел у сумеснай трэніроўцы са школьнiкамi з Пінску i Украіны
Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта Трансгранічныя водныя інспектары. Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства.

Над праектам працуюць Пінскі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя” з беларускага боку ды Любешоўская грамадска-экалагічная арганізацыя Свет вакол нас ды Аддзел адукацыі, моладзі і спорта Любешоўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі.

Змест дадзенай публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонда развіцця міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам ня можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.

Присоединяйтесь к нам в социальных сетях! Вдохновляйтесь новыми коллекциями, узнавайте первыми о новостях, принимайте участие в конкурсах и акциях.