По техническим причинам временно отсутствует возможность оформления заказа через сайт. Звоните по телефонам +37529 272 51 56 и +37529 315 75 26. Приносим свои извинения!
Ваша корзина пуста
Спецыяльная мадэль гадзiннiку «Вытокi»

Спецыяльная мадэль гадзiннiку «Вытокi»

Гадзiннiкавы брэнд «Луч» выпускае адмысловую мадэль «Вытокi», створаную для тых, хто ганарыцца быць беларусам!

Зялёныя адценнi запаведных пушчаў i цiхамiрны блакiт азёр. Пах свежаскошанай травы i водар цёплага хлеба. Звонкiя галасы жней i задуменны напеў дуды. Сонца-калаўрат, коннiк Ярыла, русалка Берагiня – нашыя вытокi, увасобленыя ў загадкавым пляценнi традыцыйнага арнаменту.

Адмысловая мадэль гадзiннiку «Вытокi» лаканiчная. Класiчны круглы корпус выраблены з высакаякаснай латунi i мае ахову ад вiльгацi. Пакрыццё корпуса – трывалы да знешнiх уздзеянняў хром. Гадзiннiк мае японскi кварцавы механiзм Miyota. Цыферблат, задняя вечка з нержавеючай сталi i папружка ручной працы ўпрыгожаны традыцыйным беларускiм арнаментам са значэннем «Продкi».

Тэхнiчныя характарыстыкi гадзiннiку:

• Японскi кварцавы механiзм Miyota з дакладнасцю ходу -1/+1 секунда за суткi;
• Матэрыял корпусу латунь;
• Iённа-плазменнае храмiраванае пакрыццё корпусу;
• Ахова ад вiльгацi
• Шырыня корпусу 40 мм, даўжыня 45 мм, таўшчыня 7,4 мм;
• Папружка ручной працы з натуральнай скуры.
11.11.2016

Возврат к списку