По техническим причинам временно отсутствует возможность оформления заказа через сайт. Звоните по телефонам +37529 272 51 56 и +37529 315 75 26. Приносим свои извинения!
Ваша корзина пуста
Лiмiтаваная серыя гадзiннiкаў «Абярэг»

Лiмiтаваная серыя гадзiннiкаў «Абярэг»

Лiмiтаваная серыя гадзiннiкаў «Абярэг»

Беларускi брэнд “Луч” клапатліва шануе традыцыі роднай зямлі і менавіта таму стварыў калекцыю “Абярэг”, якая поўніцца асаблівым сэнсам. Гадзіннікі з выявай саламянага павука на цыферблаце – своеасаблівы талісман, які абараняе свайго гаспадара і прыносіць яму шчасце.

Самы загадкавы з традыцыйных абярэгаў – саламяны павук. Лiчылася, што па-майстэрску сплецены павук ўбірае ў сябе энергію нячыстых сілаў, таму павука вывешвалi ў самымых ганаровых месцах – у чырвоным куце, над галовамi маладых падчас вяселля ці над калыскай дзiцяцi. А зараз гэты старажытны сімвал упрыгожвае і традыцыйныя беларускія гадзіннікі.

Калекцыя “Абярэг” лімітавана – толькі 111 адзінак чорнага колеру і 111 колеру шампанскага. Iх сэрцам з’яўляецца мехамізм “Мінскага гадзіннікавага завода” на 15 рубінавых камянях з запасам хода 38 гадзін. Корпус выраблены з высакаякаснай латуні, якую пакрывае асабліва трывалы дыяментападобны вуглярод альбо нітрыд цырконія, якi валодае выключнымі біясумяшчальнымі ўласцівасцямі. Унікальнасці калекцыі “Абярэг” дадае адмысловая гравіроўка на заднім баку, вырабленым з нержавеючай сталі.

Тэхнічныя характарыстыкі гадзіннікаў:
Механізм 1801 з запасам ходу 38 гадзін і дакладнасцю хода -40/+85 секунд на суткі
Матэрыял корпуса – латунь
Дыяментападобнае/нітрыд цынкавае пакрыццё
Дыяметр корпуса 37,6 мм
Папружка з натуральнай скуры і класічнай спражкай
08.09.2016

Возврат к списку