Гадзiннiк па замове

Выбар добрага бізнес-сувеніра - цяжкая задача. Трэба выбраць карпаратыўны падарунак, які пакіне пасля сябе прыемныя ўражанні і ўмацуе статус кампаніі. Сярод такіх асаблівае месца займаюць гадзіннiкi з фірмовай сімволікай на цыферблаце і гравіроўкай на задняй вечцы корпуса гадзіннiка.

Спецыяльна для Вас ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" зробiць па індывідуальным дызайне лімітаваную калекцыю наручных кварцавых або механічных гадзіннiкаў, настольных і насценных гадзіннiкаў. Мінімальная партыя заказа - 5 шт. Такія гадзіннiкi стануць:

  • памятным і карысным аксэсуарам;
  • прэстыжным прадстаўнічым падарункам для партнёраў і VIP-кліентаў;
  • унікальным носьбітам іміджу кампаніі і адлюстраваннем яе карпаратыўных каштоўнасцяў;
  • добрым спосабам папулярызацыi Вашай дзейнасці;
  • ганаровай узнагародай у дні святаў і прафесійных мерапрыемстваў.

Гадзіннікi з лімітаваных калекцый падкрэсляць дзелавы iмiдж i фірмовы стыль Вашай арганізацыі. А мы возьмем на сябе рашэнні ўсіх спадарожных пытанняў і прапануем Вам гатовы прадукт.

Выбіраючы нас, Вы атрымоўваеце:

  1. індывідуальны падыход да кожнага кліента і пошук аптымальнага рашэння па афармленні заказа і прадастаўленню зніжкавай праграмы;
  2. бясплатную паслугу па распрацоўцы дызайна лімітаванай калекцыі гадзіннiкаў;
  3. гатоўнасць выраба на працягу 14 дзён з дня заключэння дагавора;
  4. ўвесь комплекс гарантыйных абавязкаў;
  5. ўпакоўку ў розным выкананні, аформленую ў фірмовым стылі і ідэальна прыдатную пад Вашу замову;
  6. 6дастаўку замовы, калі вы знаходзіцеся за межамі РБ;

Вынік нашай працы: гатовы падарунак у выглядзе брэндавага аксэсуара, які падкрэсліць статус кампаніі і яе карпаратыўныя каштоўнасці.

Мы не баімся складаных задач, верым у поспех любога праекта і заўсёды гатовыя дапамагчы ў выбары і распрацоўцы ідэі па афармленні індывідуальнага дызайну гадзіннiкаў і ўпакоўкі. Калі Вам важна атрымаць годны і унікальны прадукт, мы гатовы стаць для Вас надзейным партнёрам!

НАШЫ ТЭХНАЛОГІІ

Тампадрук

Эластычны прамежкавы элемент, якi пераносiць малюнак (называецца «тампонам» або «ролерам»), дазваляе пераносіць малюнак з друкаваных формаў глыбокага, плоскага, высокага і трафарэтнага друку на паверхні практычна любой формы. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць друкаваную форму з паглыбленымi элементамі малюнка на плоскай пласціне.

ГАРАНТЫІ ЯКАСЦІ

Мы гарантуем правядзенне поўнага комплексу зборачных работ, ва ўмовах беспылавой вытворчасці, з наступным правядзеннем поўнага комплексу выпрабаванняў, што дае 100% упэўненасць у якасці вырабаў, чаго нельга дасягнуць пры аддаленай ад серыйнай вытворчасці працы.

Якасць нашых гадзіннiкаў пацверджана дзеючым сертыфікатам адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці згодна з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001: 2015 і сертыфікацыяй выпускаемай прадукцыі ў «Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі РБ» па СТБ 5.1.04-96

Кантакты
Юлия Коваль
Менеджер по работе с клиентами
+375 17 388 79 99 - 3004 (добавочный)
Пакінуць заяўку
Елена Петриченко
Менеджер по работе с клиентами
+375 17 388 79 99  - 3002 (добавочный)
Пакінуць заяўку
Нашы партнёры
Па пытаннях працы супрацоўнікаў аддзела, а таксама па пытаннях супрацоўніцтва вы можаце звязвацца з кіраўніком аддзела спецзамоў Аляксеем Пятчэнка,
+375 29 560-48-44 и pav@luch.by
Обратный звонок

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.