Галоўная Пра завод Экскурсія па заводзе

Экскурсія па заводзе

Экскурсия по заводу луч
Дагагі госць!

Мінскі гадзіннікавы завод адчынены для наведвання і праводзіць бясплатныя экскурсіі для арганізаваных групаў. Мы з задавальненнем знаёмім нашых гасцей з працэсам стварэння гадзіннікавых механізмаў і распавядаем шмат цікавостак з гісторыі і дзейнасці легендарнага гадзіннікавага завода.

Падчас экскурсіі Вы даведаецеся пра поўны цыкл вырабу гадзінніка і пра працэс стварэнне калекцыі, паназіраеце, з чаго ўсё пачынаецца.

Калі Вы жадаеце арганізаваць экскурсію па нашым заводзе, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб зарэзерваваць дату і час, па нумару +375 17 280-01-02 з 8:00 да 16:00 з панядзелка па пятніцу. Раім Вам звяртацца да нас як мінімум за тыдзень да пажаданай даты наведвання.

Мінімальная колькасць удзельнікаў экскурсіі – 5 чалавек, максімальная – 15, з улікам кіраўнікоў групы. Мінімальны ўзрост наведвальнікаў – 6 гадоў.

Працягласць экскурсіі – 1 гадзіна.
Сардэчна запрашаем у свет гадзіннікаў!


Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках! Натхняйцеся новымі калекцыямі, даведвайцеся першымі пра навіны, прымайце ўдзел у конкурсах і акцыях.