Ваша корзина пуста
Завод «Луч» вырабіў гадзіньнікі зь беларускім арнамэнтам

Завод «Луч» вырабіў гадзіньнікі зь беларускім арнамэнтам

На заводзе спадзяюцца, што выпуск прадукцыі з нацыянальнымі арнамэнтамі на гэтым ня скончыцца. Абяцаюць неўзабаве выпусьціць варыянт для жанчын. У хуткім часе ў продаж паступяць гадзіньнікі з нацыянальнымі арнамэнтамі — калекцыя «Спадчына», падрыхтаваная ў межах праекта Hay.By і вырабленая на Менскім гадзіньнікавым заводзе «Луч». «Да нас на завод часта зьвяртаюцца з просьбай вырабіць гадзіньнікі па індывідуальнай замове. Цікава, што кліенты ня толькі вяртаюцца, але і ствараюць уласныя студыі дызайну гадзіньнікаў.
Замовай ад Hay.By мы асабліва ганарымся і спадзяемся, што справа не абмяжуецца першай замовай гадзіньнікаў з элемэнтамі нацыянальнага арнамэнту», — распавёў намесьнік дырэктара заводу «Луч» Азат Маргаран. Hay.By прапануе таксама гадзіньнікі і з армянскімі ўзорамі — калекцыю «Маштоц».
Думкі пра выраб памятных рэчаў з армянскімі сымбалямі таксама прыходзілі ў галаву ўдзельнікам Hay.By, таму было прынята рашэньне аб’яднаць высілкі. «Калісьці я працавала на заводзе — выкладала супрацоўнікам ангельскую мову. Сама зацікавілася тэмай гадзіньнікаў, гісторыяй „Луча“. Зь сябрамі прыйшлі да ідэі замовіць сэрыю гадзіньнікаў зь беларускім арнамэнтам», — тлумачыць адна з удзельніц праекта Hay.By Вэраніка Мазуркевіч. Вэраніка кажа, што гэта толькі на першы погляд паміж беларусамі і армянамі амаль няма агульнага. Мала хто ведае, што ткаць слуцкія паясы нашых ткачых вучыў армянскі майстра, запрошаны князямі Радзівіламі. А мэханізм гадзіньніка на вежы «Луч» быў выраблены ў Ерэване. Для калекцый «Спадчына» і «Маштоц» былі абраныя якасныя матэрыялы — японскі мэханізм (як кварцавы, так і з аўтападзаводам), нержавеючая сталь для корпуса і натуральная скура для раменьчыка.  
24.02.2015

Возврат к списку