Home Collections Коллекция "Волат"

Коллекция "Волат"

Калекцыя "Волат" - гэта адлюстраванне беларускай мужнасці. Гадзіннікі нагадваюць даспехі старажытных рыцараў: надзейныя і бескампрамісныя. Для сапраўдных абаронцаў беларускай зямлі. Асаблівасці калекцыі: корпус (а ў лімітаванай серыі – і бранзалет) з нержавеючай сталі, трывалае сапфіравае шкло, водатрываласць 10 bar, кварцавы механізм (Miyota, Япония). У гонар славутых вайсковых і дзяржаўных дзеячаў ВКЛ мы распрацавалі тры лімітаваныя серыі: Давыд Гарадзенскі, Міхал Глінскі, Канстанцін Астрожскі. У камплект уваходзяць два дадаковыя рамяні, якія даюць магчымасць сучасным беларускім волатам змяняць выгляд і стыль сваіх гадзіннікаў.

Давыд Гарадзенскі - мужны ваяр, палкаводзец, вызначыўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давыд быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Гародню.

Канстанцін Астрожскі – найвышэйшы гетман ВКЛ, кашталян Віленскі, ваявода Трокскі. Шырока праславіўся сваімі дзяржаўнымі справамі, вайсковымі перамогамі. Асабліва вядомая яго перамога над маскоўскім войскам у бітве пад Воршай. Адна з найбуйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы 16 стагоддзя.

Міхал Глінскі – дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. На чале з Міхалам Глінскім у бітве пад Клецкам у 1506 годзе войска ВКЛ перамагло войска Крымскага ханства на чале з сынам Менглі-Гірэя Біці і Бурнашом. Клецкая бітва была найбольш значнай паразай татараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Часы коллекции

Join us in social networks! Be inspired by new collections, find out first about news, take part in contests and promotions.
Minsk watch factory